ААТ «Веста-Барысаў» - адно з самых прыкметных і значных гандлёвых прадпрыемстваў горада Барысава. Створана ў 1960 годзе ў выніку вылучэння са складу гархарчпрамганлю. За гэтыя гады ператварылася ў буйное прадпрыемства колькасцю 808 чалавек.
У склад ААТ «Веста-Барысаў» уваходзяць:
- 30 крам, з іх:
17 харчовых, 10 прамысловых, 2 - універсальных (універмаг «Веста» і Дом гандлю), 1 - інтэрнэт-крама www.ivesta.by; - Універсальны рынак;
- 5 аб'ектаў грамадскага харчавання, у тым ліку рэстаран «Мегаполіс»;
- 3 аўтакрамы.
64 гады для гандлёвага прадпрыемства - гэта салідны тэрмін пацверджання трывалай рэпутацыі і аўтарытэту.
Пачынаючы з 2008 года прадпрыемства ўпэўнена ўтрымлівае пераходзячае Знамя Барысаўскага райвыканкама, у намінацыі «Лепшае прадпрыемства гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання» і занесена на раённую Дошку Пашаны.
Двойчы ў 2008 г. і 2014 г. прадпрыемства было ўзнагароджана Ганаровым Дыпломам Міністэрства гандлю «Бронзавы Меркурый», за высокаэфектыўную гаспадарчую дзейнасць у сферы «Гандаль нехарчовымі таварамі» і за поспехі, дасягнутыя ў будаўніцтве, рэканструкцыі і тэхнічным пераўзбраенні».
У 2016 -2017 годзе, па выніках працы, ААТ «Веста-Барысаў» занесена на рэспубліканскую Дошку Пашаны і прызнана пераможцам спаборніцтва сярод прадпрыемстваў гандлю.